12.07.2018 года ва ўстанове дашкольнай адукацыі "Яслі-сад №14 г.Слоніма" адбыўся Дзень беларускай мовы. На працягу дня педагогі і выхаванцы ў ходзе акцыі "Гавары са мной па-беларуску" стараліся гаварыць на беларускай мове. Акцыя "Чытаем казку разам" прыдала усім прысутным настрою на правядзенне музычна-фiзкультурнай забаўкi «Пагуляем з казачным героем». У конкурсе малюнкаў на асфальце "Мой любімы казачны персанаж" прынялі ўдзел 30 выхаванцаў, з іх пераможцамі вызначаны Пачко Дар'я (група № 9), Крупнік Антаніна (група № 11) і Рудак Раман (група № 10). Віншуем!
top of page
bottom of page