Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца дашкольнікі, вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, выхаванцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўсе жадаючыя.
Асноўнымі задачамі правядзення праекта з’яўляюцца:
знаёмства ўсіх зацікаўленых з унікальнай спадчынай і традыцыямі розных рэгіёнаў Беларусі;
падтрымка творчых ініцыятыў;
спрыянне развіццю інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў праекта.
Для ўдзелу ў праекце «Віртуальная фотазамалёўка „Мая родная вуліца“» неабходна выканаць творчую работу – фотазамалёўку – серыю фатаграфій, якія ў адвольнай мастацкай форме распавядаюць пра сваю родную вуліцу і могуць быць выкананы ў інфармацыйна-пазнавальным або лірычным жанрах. Матэрыял павінен таксама суправаджацца кароткімі тэкставымі каментарыямі. Дапушчальныя фарматы фатаграфій – JPEG, PNG. Абмежаванне аб’ёму гатовай творчай работы ўсталявана ў 150 Мб.
Творчыя работы прымаюцца з красавіка па снежань 2018 года.
Усе работы будуць размяшчацца на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by) у раздзеле «Мая родная вуліца».
Праект з’яўляецца адкрытым па складзе ўдзельнікаў: работы могуць дасылаць як асобныя ўдзельнікі, так і аўтарскія калектывы (да трох чалавек уключна).
Падрабязней з умовамі правядзення праекта і патрабаваннямі да творчых работ можна азнаёміцца ў інфармацыйным лісце і Палажэнні аб правядзенні адкрытага праекта «Віртуальная фотазамалёўка „Мая родная вуліца“».
Інфармацыя аб мерапрыемстве і ходзе яго правядзення будзе размяшчацца на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by) у раздзеле «Мая родная вуліца», афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».
http://www.adu.by/ru/homepage/novosti/god-rodiny/226-maya-rodnaya-vulitsa/1964-adkryty-praekt-virtualnaya-fotazamaljo-ka-maya-rodnaya-vulitsa.html